Свята першай разоры у СВК “Свіслач”

24.03.22
   Нашы продкі гаварылі: «Калі з любоўю пакласці зерне ў раллю, то і колас вырасце з любоўю да цябе, вялікі і наліўны». І хаця сёння праца сельгасработнікаў механізавана, прыгожы старадаўні абрад захаваўся ў сельскагаспадарчым кааператыве “Свіслач” Гродзенскага раёна і сёння. Яго там праводзяць штогод. І год бягучы не стаў выключэннем. 
   Адкрыў урачыстую частку  старшыня СВК “Свіслач” Васіль Мікалаевіч Густыр, які адзначыў, што спрадвеку ў сялян былі асаблівыя адносіны да пачатку палявых работ. Благаславенне на добрыя справы і ўраджай прагучала з вуснаў настаяцеля Крыжаўздзвіжанскага храма вёскі Свіслач іерэя Андрея Русака. Пасля малебна свяшчэннаслужыцель акрапіў святой вадой збожжа, поле, тэхніку і механізатараў... Шырока крочачы з сявенькамі-лубамі ў руках ішлі Васіль Мікалаевіч Густыр і галоўны аграном Сяргей Саўчык, кідаючы у зямлю адборнае зерне, што, без сумнення, прарасце добрым ураджаем. А затым эстафету пераняла моладзь і  адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі, Юрый Шашура. Абрадавыя дзеянні праведзены, тэхніка пайшла працаваць на палеткі, адлічваючы першыя гектары, засеяныя яравым клінам. Што ж, Бог у дапамогу табе, чалавек-хлебароб. Бо нездарма кажуць у народзе, веснавы дзень год корміць.



 



Сельскохозяйственный производственный кооператив "Свислочь"

Свидетельство о государственной регистрации ЮЛК № 002513. 

Зарегистрирован решением Гродненского областного исполнительного комитета от 30.06.2003 №352

в Eдином государственном регистре юридических лиц и индивидуальных предпринимателей за №500027281

231704 Гродненский район , аг. Свислочь, ул.Парковая , 3

тел.: +375 (152) 32-00-79, +375 (152) 32-02-83, +375 (152) 32-06-71

факс: +375 (152) 32-00-79, +375 (152) 32-02-83

Email : 

  © AV Захад 2014. Все права защищены.
Работает на Amiro CMS - Free